Надзвычайнае здарэнне адбылося на прадпрыемстве "Малако" ў Лёзна. Раніцай 28 снежня ў вытворчым корпусе прадпрыемства загарэлася капцільная печка. На шчасце, работнікі былі добра праінструктаваныя на тэму супрацьпажарнай бяспекі і пастараліся самі патушыць пажар з дапамогай адразу шасці вогнегаснікаў. Але і ратавальнікам МНС таксама хапіла работы - яны эвакуявалі 9 раотнікаў цэха і датушылі пажар.
Не зважаючы на аператыўную работу, печка атрымала значныя пашкоджанні ды вагнём знішчана частка прадукцыі. Прэс-служба МНС паведамляе, што здарэнне не паўплывала на работу прадпрыемства.