На 29 снежня сіноптыкі і МНС абвяшчала найвышэйшы чырвоны ўзровень небяспекі па усходняй частцы Віцебскай і паўночна-усходняй частцы Магілёўскай вобласці з-за ўмоваў надвор'я. Сапраўды яшчэ ноччу аршанцы адчулі мацнейшы галалёд да якога дадаўся не прыемны вецер і холад. У некаторых населеных пунктах днём адключалася электрычнасць. Але і гэта не ўсё.
Ужо раніцай з-за надвор'я спазняліся некаторыя аўтобусы, чым далей тым горш станавілася работа транспарту, бо пасля абеду на некаторых участках дарогаў утвараліся завалы з дрэваў і галля. Цяжкі галіны на ветры не вытрымлівалі, ды не толькі галіны, але і цэлыя дрэвы. Так, з-за таго што на чыгунку нападалі абледзянелыя галіны дрэваў быў затрыманы пасажырскі дызель з Віцебску. Каля Лужкоў цягніку давялося спыніцца і чакаць пакуль з пуці і з правадоў прыбяруць паваленыя дрэвы. Хутчэй за ўсё ў саміх Лужках таксама не было электрычнасці з-за падзення дрэваў на правады. Таму тыя хто хацеў з'ехаць, напрыклад, з Багушэўску на цягніку моцна затрымаліся. Але і аўтатранпартам з таго ж Багушэўску даехаць было не магчыма таксама. Дрэвы ў некалькіх месцах завалілі дарогу ад трасы Е95 да мястэчка.
Падобная сітуацыя склалася і на Задняпроўі дзе дрэва заваліла выезд на Дубровенскую вуліцу. Вецер крыху пашкодзіў Бараньскі "Сасняк", які лічыцца помнікам прыроды мясцовага значэння - пазбіваў макушкі старых дрэваў. Нам вядома пра падзенне дрэваў каля помніку "За нашу Савецкую Радзіму!" (Кацюша), на Мясакамбінаце, на Магілёўскай і ў іншых месцах.
На фота: заблаваная дарога на Багушэўску
На фота: Задняпроўе
На фота: Бараньскі сасняк