18:00

+0

8 м/с

980 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

1 м/с

979 гПа

03:00

-1

1 м/с

979 гПа

06:00

-2

4 м/с

978 гПа

Орша, Здарэнні

Хто абкарадаў крамы? (відэа)

30.12.2020 13:48

2865 праглядаў, 0 каментароў

Летам па Оршы пракаціўся цэлы шэраг прафесійных крадзяжоў з крамаў

Інфармацыя, што нейкі прафесійнал ускрывае замкі крамаў не абсталяваных сігналізацыяй шырока абмяркоўвалася ў асяродзі прадпрымальнікаў. Невядомы лёгка ўскрываў замкі шапікаў і крамаў і забіраў усю выручку. Толькі ў асобных выпадках злачынца забіраў яшчэ і цыгарэты - паведамляе афіцыйны сайт абласной міліцыі.

Замкі вор ускрываў прафесійна, але некалькі разоў патрапляў на камеры відэа назірання. Тады следчыя звярнулі ўвагу, што мужчына ідзе на справу заўсёды ў адной і той жа вопратцы.

Колькі гандлёвых аб'ектаў ён змог абакрасці не паведамляецца, але злачынца працаваў летам і восенню даволі рэгулярна выходзячы "на працу".

Нарэшце аператыўнікі змаглі высветліць і асобу злачынцы, і чаму ён быў у аднолькавай вопратцы. Злачынцам аказаўся 58-гадовы жыхар Дуброўна, які 40 гадоў свайго жыцця правёў у турмах. Калі ён выходзіў на працу, то з Дуброўна прыязжаў на таксі ў Оршу. Тут у адным з двароў у яго быў тайнік з вопраткай - таму яна кожныраз была аднолькавай. Рэцэдывіст пераапранаўся, абкрадаў які-небудзь гандлёвы аб'ект, пераапранаўся назад і ехаў дамоў.

Нядаўна злачынца быў затрыманы.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Хто абкарадаў крамы? (відэа)

Летам па Оршы пракаціўся цэлы шэраг прафесійных крадзяжоў з крамаў

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение