12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Орша — эпіцэнтар стыхіі

30.12.2020 15:46

2765 праглядаў, 0 каментароў

Такога кепскага надвор’я і з такімі наступствамі Орша не бачылі з 2013 года

Тое што ўчора адбывалася ў рэгіёне смела можна параўноўваць з Хаўерам 2013 года. Кепскае надвор’е паўплывала і на аварыйную сітуацыю, і на рух транспарту і на адключэнне электрычнасці. Ратавальнікі папярэджвалі, што стыхія закране усход Віцебскай вобласці і паўночны захад Магілёўскай. То бок, па геаграфіі прагнозу наш рэгіён павінен быў стаць эпіцэнтрам непагадзі. Так і атрымалася.

Калі прагледзець ранішнія зводкі экстраных службаў, то сапраўды найбольш пацярпелі Аршанскі, Талачынскі, Сененскі раён (усходняя яго частка вакол Багушэўска) і ў некаторай ступені Віцебскі ды Гарадоцкі. Да абеду ў рэгіёне была праблема са слізкімі дарогамі, а пасля абеду пачалі падаць дрэвы, абрывацца правады. «Віцебскэнэрга» паведамляе, што да 16-00 па вобласці была адноўлена падача электрычнасці ў 28 населеных пунктаў, але колькі было абрываў не паведамляецца. Найбольш пацярпелі невялікія вёскі, але электрычнасць адключалася і ў горадзе. Напрыклад, на некаторы час ад электрычнасці быў адключаны раён Заходняй, раніцай 30-га чысла раён быў адключаны яшчэ раз, але не надоўга. Чытачы паведамляюць, што з-за адключэння электрычнасці без вады засталіся некаторыя дамы на Усходняй.

Усё гэта адбілася і на руху транспарту. Беларуская чыгунка паведаміла, што з Оршы адбыліся затрымкі пасажырскіх цягнікаў амаль ва ўсіх кірунках акрамя Орша-Смаленск і Орша-Лепель, але гэта толькі з-за таго, што тут пасажырскі рух зараз не значны. Асабліва моцна стыхія разгулялася каля Багушэўска. Мястэчка было на некаторы час адключана ад электрычнасці, дарога да яго завалена дрэвамі, некаторыя дрэвы патрапілі і на чыгунку. Пазней мы апублікуем відэа на якім бачныя проста гектары лесу пакладзенага пад ільдом.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Орша — эпіцэнтар стыхіі

Такога кепскага надвор’я і з такімі наступствамі Орша не бачылі з 2013 года

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение