Вёска Роскі Сялец рэдка патрапляе ў якія-небудзь зводкі — занадта малая і спакойная. А тут раптам яна пераўтвараецца проста ў «Дзікі Захад» са стралянінай па людзях!!!
А пачалося ўсё 2 студзеня — як паведамляе БелТА са спасылкай на Следчы Камітэт.
Так і адбылося, праз некаторы час у хату зайшоў і дзядзя ўжо са стрэльбай і проста перад дзяўчынкай пачаў зараджаць зброю. Дзяўчынка спалохалася і сапраўды закрычала. Кінулася да дзвярэй, дзе ўжо быў ейны знаёмы. Ён прапусціў дзяўчынку, а сам сілай налёг на дзверы, каб узброены родзіч не змог выскачыць за пляменніцай. Калі дзяўчына адбегла на прыстойную адлегласць, тады хлопец адпусціў дзверы і пабег сам. Дзядзя, вырваўшыся з заблакаванай хаты, стрэліў у дагонку збягаўшых. Але алкаголь даў сваё — ён прамахнуўся, тады п’яны стрэліў яшчэ раз, але ўжо ў паветра. Абодва стрэлы нікога з людзей не закранулі, але на наступны дзень збегшая дзяўчына прыйшла ў міліцыю.