Яшчэ ў мінулым годзе Аршанскае маладзёжнае грамадскае аб'яднанне "Звяз" абвесціла конкурс фотаздымкаў на тэму "Мы аршанцы, мы беларусы". З-за каранавірусу і навагодніх святаў падвядзенне вынікаў конкурсу ішло значна даўжэй чым чакалася - не магло сабрацца журы. Тым не меньш прэзентуем вам пераможцаў і іх работы.
Па-першае, большасць удзельнікаў конкурсу дасылала па некалькі фотаздымкаў, а некаторыя цэлыя галерэі фотаздымкаў, з каторых далёка не ўсе падыходзілі па тэматыцы "Мы аршанцы, мы беларусы". Таму хаця мы і публікуем па адным фотаздымку кожнага аўтара, якія найбольш спадабаліся арганізатарам і журы.
На трэцім месцы аказаліся адразу два аўтары - яны набралі па аднолькавай колькасці балаў журы і таму арганізатары пагадзіліся даць два прыза за трэцяе месца.
Гэты фотаздымак даслала Ніна Сідарэнка. Журы адзначыла аптымізм гэтага фотаздымка: хлопчык з інваліднасцю стараецца займацца спортам на гарадскім стадыёне. Напэўна гэта не кепска паказвае характар аршанцаў, якія маюць (ці мелі) імідж гэткіх байцоў.
Фотаздымак дасланы Аляксеем Абраменка наўрад ці патрабуе дадатковых каментароў. Таксама трэцяе месца.
Фотаздымак дасланы Аляксандрам Макарэвічам: маленькі аршанец на фоне галоўнай нашай ракі і ўжо з беларускай стужачкай на вазку. Другое месца.
І першае месца заняў фотаздымак Ганны Свішчовай. На ім адзін з найбольш вядомых артыстаў краіны, ураджэнец Аршаншчыны Сяржук Доўгушаў пад час аднаго з візітаў у родны горад спявае для сваіх сяброў проста ў краме. Гэта, здаецца, адзін з найбольш аптымістычных фотаздымкаў дасланых на конкурс.
Варта дадаць, што многія дасылалі вельмі добрыя фотаздымкі пейзажаў і хаця сярод іх былі сапраўды шыкоўныя, але яны не так харашо раскрывалі абазначаную тэму.