Адам Глобус з самага дзіцячага садку стаў знаёмы з Уладзімірам Сямёнавічам Караткевічам — яны былі суседзямі па двух дамах у якіх жыў і Караткевіч і пісьменніцкая сям’я Адамчыкаў. Таму ў Адама «свой Караткевіч», які застаўся ва ўспамінах звязаных з марскімі камушкамі прывезеных Караткевічам і падораных малым. У пачуцці гумару Уладзіміра Сямёнавіча, у тым як не малады Караткевіч разам з малымі бегаў па пад’езду, званіў у званок суседа і ўцякаў.
У інтэрнэце ў рамках «Вандроўнага фэсту Караткевіча» з’явілася вельмі душэўнае відэа ў якім ужо і сам не малады Адам Глобус узгадвае мінскія адрасы Караткевіча і розныя падзеі звязаныя з мінскім жыццём знакамітага аршанца. Прапануем і вам паглядзець гэтае цікавае відэа.