Зьміцер Вайцюшкевіч не часты госць у Оршы, а пасля выбараў (9 жніўня) у Оршы не праходзілі публічныя выступы. Магчыма таму ў залю дзе выступаў артыст набілася пад сотню чалавек.
Пачалося мерапрыемства з узнагароджання прызамі пераможцаў фотаконкурсу, які праходзіў пад слоганам "Мы аршанцы, мы беларусы". Не ўсе пераможцы змаглі прыйсці на сам канцэрт і атрымаюць прызы пазней. А ў гэты дзень былі ўзнагароджаны першае і адно з трэціх месцаў.
Сам канцэрт - як і чакалася ад Вайцюшкевіча - прайшоў цудоўна, Зміцер лёгка разагрэў публіку і ўжо з трэцяй песні гледачы актыўна падпявалі музыку. Для вас мы запісалі канцэрт на відэа і літаральна на днях вы зможаце цалкам яго пабачыць.