Вандроўны фэст імя Ўладзіміра Караткевіча мусіў прайсці ў Оршы 26 лістапада — на дзень народзінаў самага знакамітага аршанца. Рыхтаваліся вялікія пляцоўкі, значныя выступоўцы, але з-за пандэміі фестываль перайшоў — як і многія іншыя мерапреымствы — у онлайн фармат. Магчыма з-за гэтага фестываль страціў частку сваіх гледачоў, магчыма страціў некаторыя тэхнічныя магчымасці, але ж і шмат чаго набыў.
Сярод таго, што набыў фестываль — застольны фармат. Дзень народзінаў усё ж такі ў нас традыцыйна застольнае мерапрыемства. Таму і онлайн святкаванне атрымалася застольным. І вядучыя (Андрэй Хадановіч і Марыйка Мартысевіч) і выступоўцы гаварылі не прамовы, а тосты, а на сталах ва ўсіх было віно. Праўда тэхнічны збой адбыўся ўжо на першым выступоўцы — Уладзіміры Арлове — ён своечасова не падключыз гук, але з іншага боку, цяпер харошыя тосты прысвечаныя нашаму земляку можна пачуць і далучыцца да
Хаця відэа ідзе амаль тры гадзіны, але вельмі раім яго паглядзець — не пашкадуеце, асабліва калі вы таксама возьміце з сабой келіх віна.