18:00

+15

4 м/с

990 гПа

21:00

+12

3 м/с

990 гПа

00:00

+10

4 м/с

990 гПа

03:00

+10

4 м/с

989 гПа

06:00

+10

3 м/с

989 гПа

Орша, Эканоміка

18-ы зачыніўся

23.02.2021 13:56

3134 прагляду, 0 каментароў

Адзіная харчовая крама на вуліцы Заслонава зачынілася

Сказаць, што гэта стала трагедыяй для мясцовых жыхароў, не магчыма — крама не карысталася вялікім поспехам: галоўным таварам у ёй даўно стала чарніла, а галоўнымі пакупнікамі тыя хто хадзілі ў суседні двор у пункт прыёма. Сама крама належыла гандлёвай сетцы ДорОРС, якая на фоне іншых сетак мае даволі кепскую рэпутацыю (хаця ў апошнія некалькі год заўважны рост якасці абслугоўвання), таму і ў мясцовых жыхароў, а гэта крама так званай крокавай даступнасці, яна не была папулярная пры наяўнасці побач іншых крамаў. Больш за тое, некалькі год таму крама ледзь не згарэла.

Праўда аніводная з пералічаных прычынаў не з’яўляецца асноўнай падставай для закрыцця крамы. Галоўнае — дом у якім знаходзіцца крама будзе рассляцца пад знос. Таму і цырульня ў тым жа доме калі яшчэ і працуе, то таксама будзе зачыненая.

А дамы па вуліцы Заслонава сапраўды пара зносіць — яны будаваліся як часовае жыллё, усе перагародкі ўнутры зробленыя «дранкай», якая з цягам часу пераўтвараецца ў пыл, унутры не прадугледжаныя гарачая вада і г.д. Для аршанцаў пасляваеннага часу такія дамы былі прымальныя, але ў 21 стагоддзі дзіўна, што ў іх яшчэ нехта жыве.

На фото: крама пасля пажару.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: 18-ы зачыніўся

Адзіная харчовая крама на вуліцы Заслонава зачынілася

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение