Нагадаем, што спявачка LEAR і ейны прадусар, якія абодва паходзяць з Аршаншчыны, былі затрыманыя пад час канцэрту на базе адпачынку пад Мінскам. Міліцыянты палічылі канцэрт несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам і затрымалі як музыкаў, так і гледачоў. Гэта было адно з самых масавых затрыманняў па «народным» артыкуле 23.34 у лютым. Праз пару дзён стала вядома, што Лера была асуджана на 15 сутак арышту. Дзе судзілі Ўладзіслава адсачыць не ўдалося. І толькі сёння стала вядома, што ён таксама сядзеў 15 сутак у Жодзіна. Праўда пакуль абсталяванне ў тым ліку і інструманты музыкаў, а таксама тэлефоны застаюцца ў міліцыі.
На фота LEAR і Ўладзіслаў Лепяшынскі пасля вызвалення.