У Беларусі сталі вельмі частымі тэлефонныя махлярствы, якія робяцца ад імя банкаў. Звычайна на мабільны тэлефон (з тэлефона з кодамі іншых краін), або (апошнім часам усё часцей) на мэсэнджэр ахвяры званяць ад імя службы бяспекі банка і гаыораць, што выявілі падазроную актыўнасць на рахунку. У сувязі з гэтым трэба... Ну, а далей ужо ў залежнасці ад наіўнасці ахвряры.
У дадзеным выпадку 34-гадовай аршанцы пазванілі на мэсэнджэр, як і трэба прадставіліс службай бяспекі і сказалі, што на яе нехта невядомы афармляе онлайн-крэдыт. А каб перарваць такую аперацыю, трэба тэрмінова зрабіць новую аперацыю - перавесці на нейкі "сакрэтны рахунак" 5.000 рублёў. Не зважаючы на, здавалася б, алагічнасць сказанага, жанчына рэальна пералічыла грошы. А каб былі на рахунку патрэбныя грошы яна тэрмінова аформіла крэдыт.
Ці вернуцца цяпер грошы жанчыне - вялікае пытанне, такія злачынствы амаль не раскрываюцца.