Першыя аўто пра згарэнне якіх стала вядома са зводкі МНС адбылося ў ноч з 15 на 16 сакавіка на прашпекце Тэкстыльшчыкаў. Потым машыны гарэлі на вуліцы Міра, на вуліцы Паўднёвай. Па стане на 18-е чысло агулам у Оршы так пажараў за дзве ночы пацярпелі 5 машынаў - тры гарэлі, а дзве стаялі побач і былі пашкоджаны вагнём.
Гэтая ноч, нажаль, не выключэнне. Прыблізна а 3-30 на Сямёнава загарэўся Мэрсэдэс-Бэнц Е300. Вагнём пашкоджаны маторны адсек, кузаў і салон. У гэты раз таксама пацярпеў і суседні аўтамабіль - Хундай Салярыс. За трое поўных сутак у Оршы згарэлі і пашкоджаны вагнём ужо 7 аўтамабіляў. У горадзе ўсё больш чутак пра падпалы аўтамабіляў, хаця яны - здаецца - нічым не аб'яднаныя. З іншага боку, такая эпідэмія пажараў - кожную ноч - выклікае падазрэнні. Калі б гэта былі натуральныя пажары, то нешта падобнае мы мелі б і па іншых рэгіёнах, але штоночныя пажары аўтамабіляў адбываюцца толькі ў Оршы. Пакуль МНС не можа назваць прычыны пажараў.