06:00

-3

5 м/с

996 гПа

09:00

-3

4 м/с

999 гПа

12:00

-0

4 м/с

1001 гПа

15:00

+0

3 м/с

1003 гПа

18:00

-3

3 м/с

1004 гПа

Рэгіён, Палітыка

Хаваюць інфармацыю пра палітвязня

19.03.2021 12:15

2456 праглядаў, 0 каментароў

У Шклоўскай калоніі адміністрацыя хавае інфармацыю пра стан палітвязня

Ілля Лабацэвіч пра якога пойдзе гаворка — жыхар Наваполацка асуджаны на 1,5 гады калоніі па абвінавачанні ў гвалце ў дачыненні да міліцыянта. 14 верасня ён з маці знаходзіўся ў цэнтры свайго горада, калі АМАПаўцы пачалі збіваць чалавека. Лабацэвіч і маці на словах заступіліся за ахвяру і тады АМАП накінуўся на іх. Ілля паспрабаваў абараніць сваю маці, што і было палічана гвалтоўнымі дзеяннямі. Само сабой, Лабацэвіч быў прызнаны палітвязнем.

Для адбыцця пакарання Ілля быў накіраваны ў Шклоўскую ПК№ 17. Апошнім часам родзічы не атрымлівалі лістоў ад зняволенага і 17 сакавіка маці паехала сама ў Шклоў, каб даведацца што з сынам, а заадно перадаць перадачу. Як высветлілася толькі па прыезду, Ілля пазбаўлены права на перадачу. За што да яго прыменена пакаранне маці не зразумела. Ёй толькі патлумачылі, што за «пад’ём» і за тое што «некуды хадзіў». Адміністрацыя калоніі — як высветлілася пазней — нават не паведаміла маці, што Ілля знаходзіцца ў лякарні — у яго ўтварыўся тромб на назе.

Паводле Правабарончага цэнтру «Вясна». На фота Ілля Лабацэвіч разам з маці.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Хаваюць інфармацыю пра палітвязня

У Шклоўскай калоніі адміністрацыя хавае інфармацыю пра стан палітвязня

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение