15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+0

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

03:00

-1

2 м/с

978 гПа

Орша, Здарэнні

Злавілі падпальшчыка (фота)

23.03.2021 21:02

3840 праглядаў, 0 каментароў

Міліцыя часткова падцвердзіла наўмысныя падпалы аўтамабіляў у Оршы

Раней мы пісалі, што ў Оршы за трое сутак было знішчана вагнём 7 аўтамабіляў. Машыны гарэлі кожную ноч і, канешне, гэта выклікала падазрэнні ў наўмысных падпалах. 23 сакавіка міліцыя падцвердзіла, што прынамсі ў адным выпадку гэта сапраўды быў падпал і падпальшчык ужо затрыманы.

Нажаль міліцэйская зводка распавядае мала. Толькі па адзіным фотаздымку які выклала прэс-служба МУС, можна зразумець, што гаворка ідзе пра апошні пажар — калі ў ноч з 18 на 19-е на вуліцы Сямёнава загарэўся Мэрсэдэс-Бэнц Е300. Зводка міністэрства надзвычайных сітуацый тады паведамляла, што аўтамабіль загарэўся прыблізна каля 3 гадзіны ночы і вагнём быў пашкоджаны суседні аўтамабіль Хундай, што падцвярджаецца і нашымі фотаздымкамі.

Як высвктлілі следчыя, у гэты дзень пацярпелі тры аўтамабілі ў гэтым раёне. 23-гадовы раней судзімы хлопец быў на падпітку і ў такім стане захацеў схадзіць у госці да знаёмай. Яна праўда ў дом яго не пусціла, ды яшчэ і ўчынілася моўная перапалка. Усё гэта падпсавала настрой і хлопец пайшоў проста бадзяцца па горадзе. У такім настроі і асабліва нічым не заняты ён пабачыў нечый Фольксваген. Машына спадабалася і зламыснік разбіў у ёй шкло, залез унутар ды паспрабаваў завесці машыну, каб угнаць яе. Не атрымалася. Настрой сапсаваўся яшчэ больш. А тут на вочы патрапіўся той самы Мэрсэдэс. Хлопец па той жа схеме разбіў вакно машыны і зноў угнаць машыну не атрымалася. Тады паддаты маладзён палічыў за лепшае спаліць машыну. Праўда пра Фольксваген таксама не забыў. Ён вярнуўся да папярэдняй машыны ды паспрабаваў падліць і яе. Машына праўда не толькі не хацела заводзіцца, але і гарэць. Тады хлопец адправіўся дамоў спаць. Дома падпальшчыка і затрымалі.

Пра датычнасць 23-гадовага аршанца да пажараў аўтамабіляў, якія адбываліся ў папярэднія дзве ночы міліцыя нічога не паведамляе.

На фота: спалены Мэрсэдэс са зводкі МУС.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Злавілі падпальшчыка (фота)

Міліцыя часткова падцвердзіла наўмысныя падпалы аўтамабіляў у Оршы

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение