Каля месяца таму невядомыя ўжо спрабавалі ўзламаць акаўнт рэдактара нашага сайта Ігара Казмерчака ў тэлеграме, заадно ламалі акаўнт нашага сайта і «Цудоўнай крамы» ў інстаграм. Зламыснікам удалося літаральна на пару хвілін завалодаць кантролем над акаўнтамі і тут жа «спаліцца», выклаўшы інфармацыю ў адзін з праўладных тэлеграм-каналаў, які яўна курыруецца спец.службамі.
У ноч з 24 на
Яўна, што дзейнасць Ігара Казмерчака найбольш мазоліць вочы ўладам у Оршы. Нагадаем, што ў канцы мінулага года на яго была распачатая чарговая крыміналка (яны на Ігара заводзяцца з перыядычнасцю раз у 4 гады), зараз асобныя службы міліцыі шукаюць магчымасць завядзення яшчэ адной крымінальнай справы — у пачатку года на допыты выклікалі шэраг набліжаных да Ігара людзей. А ў аўторак самога Казмерчака выклікалі ў следчы камітэт дзе пад распіску пра неразгалошванне бралі паказанні пра дзейнасць некалькіх рэспубліканскіх грамадскіх арганізацый.
Варта адзначыць, што ціск у нашым рэгіёне ідзе не толькі на Ігара Казмерчака. У пачатку тыдня актывізаваліся рэпрэсіі ў Дуброўна. Аднаго з актывістаў прыцягнулі да адказнасці па двух пратаколах. Міхаіла Чамурака на
У самой Оршы вечарам