Гэтая зіма адзначылася вялікай колькасцю прарываў трубаў у многіх гарадах краіны. Але зіма скончылася, а трубы працягваюць прыносіць непрыемныя нечаканасці. 28 сакавіка днём чарговы прарыў адбыўся ў Талачыне. Зводка МНС паведамляе, што трубу халоднага водазабеспячэння прарвала на вуліцы Кірава каля 15-30. У выніку прарыва амаль на палову дні без халоднай вады засталіся 2 шматкватэрных дамы і 27 прыватных. Каля 18-00 ваду зноў далі жыхарам.
З іншых паведамленняз МНС - пажар у Ламачана дзе згарэў прыватны дом.