Пажар здарыўся ў ноч з 29 на 30 сакавіка ў вёсцы Гліннікі Талачынскага раёну. Гаспадара загарэўшагася дома быў на працы таму не пацярпеў. Сам пажар патушылі хутка і калі пачалі разбіраць завалы даху, то знайшлі кацёнка, які быў яшчэ жывы.
На відэа апублікаваным сайтам МНС бачна як пажарныя адкачалі жывёлку: яны далі яму кісларод і лёгкі масаж, каб кісларод паступіў у лёгкія полужывога ката.