Трагедыя адбылася раніцай 30 сакавіка. У 8-57 на пульт супрацьпажарнай службы паступіў званок, што ў вёсцы Петрашы гарыць прыватны жылы дом. Дом стаяў на скрайку вёскі і калі да яго пад'ехалі пажарныя ён быў ужо цалкам ахоплены вагнём. Хоць нейкае тушэнне, здавалася, было ўжо безсэнсоўным, але ратавальнікі змаглі патушыць дом. Ад яго засталіся толькі абгарэлыя рэшткі сценаў і цагляная печка.
Горшыя навіны чакалі ратавальнікаў калі яны пачалі разграбаць завалы. Пад заваламі было знойдзена абгарэўшае цела жанчыны 1940-га года нараджэння.