Каля палудня ў Еўраопт на Пагранічнай зайшоў безпрацоўны мужчына. З выгляду нічога не выдавала ягоных намераў - звычайна кліент, а вось камеры відэа-назірання паказалі і зафіксавалі тое чым ён займаўся ў кандытарскім аддзеле. Мужчына дастаў некалькі набораў маленькіх шакаладак, схаваў іх пад куртку і быццам бы без пакупак пайшоў на выхад. Прадаўшчыцы паспрабавалі спыніць яго, але на заўвагі ён не рэагаваў.
У выніку прадавачкі націснулі "трывожную кнопку", на месца прыехалі супрацоўнікі "Аховы", але на той момант кліент паспеў схавацца. Схаваўся не далёка. Міліцыянты праглядаючы суседнія двары заўважылі таксі і тое, што падобны па прыкметах чалавек выскачыў у машыну таксі.
Як сам затрыманы патлумачыў, ён скраў 9 набораў шакаладак, каб потым прадаць іх.