Першым быў затрыманы Рыгор Кастусёў - старшыня Партыі БНФ. Пра яго арышт паведаміў зяць палітыка ў ноч з 12 на 13 красавіка. А раніцай стала вядома і пра затрыманне самога зяць - Дзмітрыя Антончыка.
Рыгор Кастусёў родам з Бялыніцкага раёна, але амаль увесь яго працоўны шлях прайшоў у суседнім Шклоўскім раёне - тут жа нарадзіліся і яго трое дзяцей.
Кастусёў лічыцца даволі "блатным" у плане рэпрэсіяў. У адрозненні ад большасці беларускамоўных нацыянальнаарыентаваных палітыкаў ён рэдка патрапляў за краты. У першую чаргу гэта звязвалі з яго старым асабістым знаёмствам з Лукашэнкай. У адным з інтэрв'ю Кастусёў нават узгадваў, што Лукашэнка прапаноўваў яму адказную пасаду. У мінулым годзе і ў пачатку гэтага Кастусёў таксама мала патрапляў пад рэпрэсіі да сёняшняга дня.
Пакуль не зразумела за што быў затрыманы Рыгор Андрэевіч. Родзічам толькі паведамілі, што затрыманы ён па нейкай крымінальнай справе камітэтам дзярбяспекі. І змешчаны ў "Амераканку" - СІЗА КДБ. Таксама не зразумела за што быў затрыманы Дзмітрый Антончык.