18:00

-5

6 м/с

1004 гПа

21:00

-6

5 м/с

1004 гПа

00:00

-7

4 м/с

1003 гПа

03:00

-6

6 м/с

1000 гПа

06:00

-6

7 м/с

997 гПа

Рэгіён, Палітыка

Лукашэнка пра Кастусёва

18.04.2021 11:53

2547 праглядаў, 0 каментароў

Лукашэнка ў Александрыі распавёў чаму ў Шклове затрымалі Кастусёва і Зянковіча і Фядуту ў Маскве

На рэспубліканскі суботнік Лукашэнка чарговы раз прыехаў у Шклоўскую Александрыю. Нагадаем, што некалькі дзён таму ў Шклове быў затрыманы старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Пасля бачнасці работы, Лукашэнка традыцыйна пагаварыў з набліжанымі журналістамі. Зразумела, што рэзананснае затрыманне было галоўнай тэмай размовы.

Лукашэнка зноў выдаў неверагодную версію падзеяў: паводле яго Кастусёў (у меньшай ступені), Зянковіч, Фядута і некалькі іншых чалавек планавалі пакушэнне на яго і яго сыноў. У планах быццам бы было схапіць аднаго ці двух сыноў і пасадзіць у падрыхтаваны пограб дзесці ў Гомельскай вобласці.

Увогуле ўчора розныя крыніцы напрацягу дня давалі кавалкі інфармацыі пра гэтую затрыманні. Так, расейскае ФСБ паведаміла, што Фядута і Зянковіч у Маскве рабілі змову і сустракаліся з нейкімі беларускімі генералам (імёны не называюцца), якія мусілі пад час традыцыйнага параду 9 мая захапіць у Мінску стратэгічныя будынкі, блакаваць АМАП і ўчыніць пераварот.

Хоць нейкія доказы «падрыхтоўкі перавароту» прадставіў тэлеканал АНТ. Праўда і гэтыя доказы выглядаюць даволі слаба — паводле журналістаў названыя людзі разам з шэрагам былых сілавікоў ды навукоўцаў удзельнічалі ў агульнай зум-канферэнцыі дзе выпрацоўвалі планы пераварота. Самі ўдзельнікі тых канферэнцыяў патлумачылі незалежным журналістам, што канферэнцыя — гэта быў публічны дыскусійны клуб, які дзейнічаў са студзеня і дзе выступалі розныя эксперты, размаўляючы пра магчымыя сцэнары развіцця палітычных падзеяў у краіне. У тым ліку, прагаворвалася і тэарэтычная магчымасць дзяржаўнага перавароту, але ніхто з удзельнікаў (пераважна даследчыкі-навукоўцы) яго не рыхтаваў, а толькі абмяркоўвалі як адзін з магчымых варыянтаў падзей.

Выглядае гэтае абвінавачанне ў падрыхтоўцы ўзбронага перавароту не надта пераканаўча. Тым больш, што раней нейкія падобныя малаверогодныя сцэнары ўлады агучвалі. Напрыклад у 2006 годзе старшыня КДБ абвінаваціў пртэстуючых у тым, што яны планавалі атруціць ваду з дапамогай дохлых пацукоў, што было тэхнічна не магчыма. А перад выбарамі ў спробе дзяржперавароту абвінавацілі некалькіх супрацоўнікаў расійскай вайсковай кампаніі «Вагнэр». Калі верыць таму, што дзяржаўныя журналісты казалі тады, то некалькі соцень Вагнераўцаў і зараз бегаюць дзесці па Палессі з мэтай «дэстабілізацыі абстаноўкі». Праўда затрыманых Вагнэраўцаў тады спакойна адпусцілі ў Расію. Сумніўна, што Кастусёва, Фядуту і Зянковіча таксама адпусцяць.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Лукашэнка пра Кастусёва

Лукашэнка ў Александрыі распавёў чаму ў Шклове затрымалі Кастусёва і Зянковіча і Фядуту ў Маскве

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение