Міліцыянты паведамляюць, што затрымалі маладзёна патрульныя міліцыянты, якія заўважылі як ён ноччу наносіць фарбай надпіс на сцяну шапіка. Наколькі зразумела з кадраў апублікаваных МУС, надпісы рабіліся ў раёне Чаромушак. Асобна падкрэсліваецца, што раней вучань аднаго з Аршанскіх коледжаў затрымліваўся за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах, але гэта і не дзіўна, улічваючы якая колькасць людзей у мінулым і гэтым годзе прайшла па «народным артыкуле» 23.34 адміністратыўнага кодэкса.
Самі ж надпісы да сучаснай палітыкі не маюць непасрэднага дачынення — у адным выпадку затрыманы нанес свастыку, у другім выпадку яму прыпісваюць нанясенне фашысцкага лічбавага кода.