00:00

-1

2 м/с

980 гПа

03:00

-1

2 м/с

979 гПа

06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-0

5 м/с

981 гПа

Орша, Грамадства

Як зменьшыліся раёны

20.04.2021 14:13

2852 прагляду, 0 каментароў

Белстат апублікаваў дадзеныя па колькасці насельніцтва па стане на 1 студзеня 2021 года, нашыя раёны змяньшаюцца

Колькасць насельніцтва ў беларусі падае ўжо даўно, але ў дадзеным выпадку за адзін год мы атрымалі рэкорднае змяньшэнне колькасці насельніцтва - каля 60.000 чалавек і ці не ўпершыню скарачацца пачалі вялікія гарады, а не толькі маленькія райцэнтры. Найбольш у нашым рэгіёне у працэнтах зменьшылася насельніцтва ў Сененскім раёне, найбольш у абсалютных лічбах зменьшылася сама Орша, пра што мы ўжо пісалі раней. А як выглядаюць справы ў іншых суседніх раёнах?

Дуброўна - меньш за 7.000 чалавек. Увогуле раней статус горада населены пункт атрымліваў калі ў ім жыло 10.000 насельніцтва і губляў, калі жыхароў станавілася меньш. Дуброўна ўжо даўно не мае 10.000, а ў гэтым годзе тут засталося ўжо меньш за 7.000 чалавек. Па стане на 1 студзеня тут налічвалася 6.951 жыхар, а ў мінулым годзе 1 студзеня - 7.103. Агулам па раёне таксама колькасць насельніцтва змяньшаецца - 14.063 у параўнанні з 14.415 ў мінулым годзе.

Лёзна - горадам так і не стаў. Лёзна і сёння лічыцца мястэчкам. Гэты малы гарадок так ніколі і не атрымліваў статуса горада. Сёння ў ім пражывае меньш людзей чым нават у Дуброўна - 6.707, праўда ў мінулым годзе было не нашмат больш - 6.735. Агулам па раёне пражывае 15.777 чалавек, у мінулым годзе 1 студзеня налічвалася 16.095 чалавек.

Пра саму Оршу мы пісалі, але падобныя лічбы, нажаль, можна атрымаць і па ўсім раёне - выміраем. Агулам па раёне сёння жыве 148.449 чалавек, у мінулым годзе агульная колькасць была - 147.799 чалавек. Найбольшае змяньшэнне канешне па самой Оршы - 106.505 супраць 107.645, але иншыя гарадки и мястэчки таксама ничым не парадавали. Барань зменьшылася амаль на 150 чалавек - 10.573 супраць 10.707. Балбасава больш чым на 50 чалавек - 3.556 супраць 3.478. Копысь трохі меньш чым на 20 чалавек - 663 супраць 680 ў мінулым 1 студзеня. Арэхаўск атрымаў, здаецца, найменьшае змяньшаеццанне насельніцтва адносна агульнай колькасці. У гэтым годзе на дату падліку тут жыло 2.410 чалавек, а ў мінулым 2.433.

У Сененскім раёне агульнае скарачэнне склала 571 чалавек. Найбольшае знікненне людзей паказала сельская мясцовасць - ва ўсіх вёсках раёна ў гэтым годзе 1 студзеня было 10.479 чалавек супраць 10.922 у мінулым годзе. У самім райцэнтры ў гэтым годзе было 7.370 чалавек супраць 7.443 у мінулым. А ў Багушэўску на 2021 год 2.528 чалавек супраць 2.583 чалавек у мінулым годзе.

У Талачынскім раёне ў гэтым годзе налічылі толькі 23.396 чалавек супраць 23.983 чалавек у мінулым. Сельскае насельніцтва тут зменьшылася амаль на паўтысячы чалавек. У гэтым годзе па вёсках раёну 9.672 чалавекі, а ў мінулым 10.106. У Коханава зараз пражывае 3.825, а мінулым годзе 3.900. У талачыне 9.899 супраць 9.977 у мінулым годзе. Толькі ў 2019 годзе гэты гарадок мог паўнапраўна лічыцца горадам - тады на 1 студзеня тут пражывала 10.059 чалавек.

Заўтра мы распавядзем вам як зменьшыліся суседнія раёны Магілёўскай вобласці.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Як зменьшыліся раёны

Белстат апублікаваў дадзеныя па колькасці насельніцтва па стане на 1 студзеня 2021 года, нашыя раёны змяньшаюцца

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение