Вясна 2021 года зусім не падобная да вясны. Такое бывала і раней, калі вясна не прыносіла цяпла, але пасля настолькі халоднай і цяжкай зімы хочацца сонца і цяпла. Але, сіноптыкі прагназуюць, што красавік так і скончыцца без цяпла.
У аўторак і сераду нас чакае не цяплей за 9 градусаў і кожны дзень — хаця і не надоўга — дажджы. Чацьвер будзе без дажджу, але і тэмпература не падымецца вышэй за 13 градусаў. У апошні дзень красавіка пацяплее да +16, што не кепска для гэтага году, а ў другой палове дня пойдзе дождж і магчымая навальніцу, напэўна, каб не надта радаваліся адноснай цеплыні.
У суботу аршанцы маглі б узгадаць старую саркастычную пагаворку «Не май месяц», але гэты май пачынаецца не як май. Першы дзень мая будзе яшчэ халадней чым апошні дзень красавіка. І халадней аж на 6 градусаў!!!! Калі ў пятніцу тэмпература будзе прыблізна +16, то 1 мая +10. А з раніцы яшчэ і дождж.