Мы ўжо пісалі, што ў апошні дзень красавіка ў Талачыне каля крамы «Церамок» адбылася аварыя. Сутыкнуліся дзве легкавушкі ў выніку чаго адна з іх перакулілася.
Як нам стала дататкова вядома, у адной з машынаў знаходзілася жанчына з дзіцём. Яна збіралася ад’язжаць ад крамы, прышпіліла дзіцёнка да дзіцячага крэсла, села сама і ў гэты момант (сама прышпіліцца яна яшчэ не паспела) адбыўся ўдар. У машыну ўрэзалася іншая легкавушка, якая неслалася на яўна перавыгаючай дазволеную хуткасць. За стырном быў мужчына чыгуначнік. Яшчэ да прыезду экстарных службаў прысутныя дасталі жанчыну з машыны, дапамог у гэтым і кіроўца другой машыны.
Жанчыну давялося шпіталізаваць з траўмамі, хаця ўсё адбылося на тэрыторыі талачынскіх медыкаў, хуткая палічыла за лепшае адправіць пацярпелую Аршанскім дактарам. Не затрымалася яна і ў Оршы, на дадзены момант жанчына пераведзена ў адну з рэспубліканскіх бальніцаў Мінску. Дзіцёнак жа не пацярпеў — дапамагло адмысловае крэсла.