Доўгую гісторыю хатняга гвалту нядаўна расследвалі ў Оршы. Цяжка зразумець матывы абодвух бакоў: і ахвяры і садыста, але, аказваецца, і такое таксама бывае.
Калі ў 38-гадовага слесара памерда жонкай, ён праз некаторы час сыйшоўся з новай жанчынай. Сямейнай ідыліі не атрымалася - жаніцца яны не сталі, а калі пара выпівала, то, бывала, мужчына праяўляў свае садысцкія схільнасці і здзекваўся над сужыцельніцай.
Значную частку здзекаў жанчына хавала ад публікі, што было на руку садысту. Дайшло да таго, што аднойчы слесар выхапіў нож і пачаў рэзаць жанчыну. Тады - некалькі гадоў таму - ён змог нанесці не меньш за тры ўдары нажом па твары і шыі. Толькі адзін раз ахвяра не вытрымала і заявіла пра збіццё, калі ад пабояў сыйшла на бальнічны. Траўмы тады палічылі "лёгкімі" і здзекі працягнуліся. У мінулым годзе мужчына выбіў сваёй ахвяры зубы. Наступным разам - літаральна праз пару дзён - ён заламаў жанчыне руку за спіну і зламаў яе. Жанчына і тут спрабавала апраўдаць яго, гаварыла, што ўпала на лесвіцы.
Але нарэшце ў справу ўмяшаліся сілавыя структуры. Садысту прыпомнілі ўсе ранейшыя траўмы і здзекі. Нават папярэдні прысуд адмянілі, перагледзіўшы траўмы з "лёгкіх" на больш цяжкія. У выніку суд прыгаварыў садыста да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.