З’явіліся новыя падрабязнасці пажару ў кватэры на вуліцы Марата 3 сакавіка. Нагадаем, што тады пры пажары ў сваёй кватэры пацярпеў мужчына 1938 года нараджэння, ён быў шпіталізаваны з апёкамі
Прэс-служба ратавальнікаў паведаміла, што пажар быў патушаны яшчэ да прыезду падраздзяленняў МНС. Па фота выкладзенага ратавальнікамі, бачна, што і пажар быў не моцны. Але пацярпеў пенсіянер, бо пажар распачаўся проста побач з ім, што падказала ратавальнікам і папярэднюю прычыну пажару — неасцярожнасць пры курэнні пацярпелага.