На днях жыхары Старой Усходняй і Чаромушак маглі спужацца, пачуўшы моцны выбух на тэрыторыі Лягмаша. Але аніякай надзвычайнай сітуацыі на прадпрыемстве не адбылося — супакойвае прэс-служба МНС. Такім чынам завод пазбавіўся яшчэ аднаго неэсплуатуемага цэха.
Праўда, варта і папярэдзіць: такіх выбухаў да канца траўня будзе яшчэ два. Справа ў тым, што зусім побач з будынкам праходзяць камунікацыі і каб не пашкодзіць іх, сапёры зробяць не адзін моцны выбух, а тры малых. Як рушыўся будынак цэха можна паглядзець на фота і відэа.