Такія велапрабег на ўзроўні з мотапрабегамі вясной сталі ўжо традыцыйнай з’явай у Оршы. Але ў 2021 годзе, калі грамадства палітызаванае мацней чым раней, у гэтым велапрабегу таксама заўважылі палітычную афарбоўку.
У прынцыпе, сярод арганзітараў быў БРСМ, які закліканы выконваць ідэалагічную функцыю, у самой калоне, якая сабрала некалькі дзесяткаў аматараў ровараў было з дзясятак чырвона-зялёных сцягоў. Але пра палітыку на мерапрыемстве не гаварылі. Ды і сярод удзельнікаў былі яўна не толькі прыхільнікі Лукашэнкі: на роварах можна было пазнаць удзельнікаў пратэстаў у Оршы, на некаторых роварах былі заўважаныя гербы «Пагоня», а пад час старту прынамсі адзін раз прагучаў лозунг «Жыве Беларусь».
Сам велапрабег ахапіў вялікую частку горада, удзельнікі заязжалі на Курган Славы, а фінал мерапрыемства адбыўся на Зоне адпачынку дзе прайшлі паказальныя выступы і некаторыя спаборніцтвы.