Калі за апошнія некалькі дзён вы выдыхнулі і ўжо лічыце, што надвор'е стабілізавалася на вясновае, то ўдыхайце занава. Калі нас зімой не засыпала, то на гэтым тыдні можа заліць. Сіноптыкі прагназуюць амаль не спыняемыя дажджы на тыдні.
Акрамя дажджоў прагназуюцца яшчэ і штодзённыя навальніцы. Ужо сёння днём сіноптыкі прадказваюць навальніцу з верагоднасцю ў 50%. І да панядзелка ўключна верагоднасць навальніцы вырасце да 60% і прагназаваць яе будуць кожны дзень. Але і ў аўторак радавацца не будзе чаму: дажджы нас будуць супраджаць як мінімум да серады 19 мая. Дзеля аб'ектыўнасці можна сказаць, што дажджы ўсё ж будуць ісці не пастаянна - спыняцца яны будуць на ноч - прагназуюць сіноптыкі.
А на суботу нам зноў могуць абвесціць аранжавы ўзровень небяспекі, бо ад такой колькасці ападкаў пры даволі цёплыі надвор'і (у суботу чакаецца да +20) над зямлёй паўстане туман з моцным абмежаваннем бачнасці.
Ну, а на суцяшэнне можам сказаць, што прынамсі будзе цёпла. У аўторак чакаецца нават да +24, хаця ці будзе пры такіх дажджах ад гэтага радасна...