Дубровенскі раённы аддзел Следчага камітэту пачаў крымінальную справу супраць 32-гадовага мясцовага жыхара паводле ч. 1 арт. 366 Крымінальнага кодэксу. Яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.
Як паведамляе прэс-служба Генпракуратуры, 6 траўня каля дома № 12 па вуліцы Вакзальнай у Дуброўне мужчына «пагражаў гвалтам і ўжыў гвалт да пракурора Дубровенскага раёну з мэтай перашкодзіць яго законнай дзейнасці і прымусу да змены яе характару».
Пацярпелы — пракурор Міхаіл Пацееў. Мужчыну, які напаў на яго, ужо ўзялі пад варту.
Пракурор Пацееў. Фота dubrovno.by
Пракуратура адзначае, як і заўсёды ў такіх выпадках, што мужчына раней сістэматычна прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, у тым ліку за дробнае хуліганства, распіццё алкагольных напояў у грамадскім месцы ды за іншыя «правіны».
Загалоўнае фота носіць ілюстрацыйны характар.