Днём 13 траўня каля прыпынку Трэцяя паліклініка (на Чаромушках) у аварыю патрапілі легкавы аўтамабіль і бараньская маршрутка. Падобна на тое, што маршрутка затармазіла на прыпынку, каб высадзіць людзей, а машына якая ехала за ёй затармазіць не паспела.
Другая аварыя адбылася на прашпекце Тэкстыльшчыкаў. Тут, бачна такім жа чынам, не паспела затармазіць машына Яндэкс-таксі.