Гісторыя гэтая адбылася днём 14 траўня і з-за таго, што адбылася ў цэнтры Оршы, калі тут было шмат людзей, разляцелася па ўсёй Оршы ў розных варыяцыях. Што ж насамрэч адбылося каля крамы "Старт"?
Пачалося ўсё з таго, што кампанія з трох маладых людзей узяла таксі ў цэнтры горада ў адну з вёсак па Магілёўскай шашы. Таксіст заказ узяў, але пад'язжаючы да маста пра Днепр у яго з'явіліся падазрэнні, што пасажыраў няма грошай і ўвогуле не надта яны хочуць разлічвацца за паездку. Тады ён прапанаваў ім аплаціць паслугі загадзя. Тады і распачаўся канфлікт - у маладзёнаў рэальна не было грошай.
Моўная перапалка перарасла ў канфлікт з рукапрыкладствам пад час якога - пакуль таксіст адмахваўся ад двух другіх - трэці пасажыр заскочыў у машыну, схапіў выручку і паспрабаваў завесці аўтамабіль. Усё гэта бачылі шматлікія прахожыя, якія і выклікалі міліцыю.
Аказалася, што нападнікам па 17 гадоў, яны затрыманыя. Што будзе далей? Лёс малалетак будзе залежыць ад трактовак іх дзеянняў. З аднаго боку, улічваючы ўзрост пасажыраў і відавочную адсутнасць папярэдняй змовы, іх дзеянні можна палічыць простым хуліганствам. З іншага боку, гэта яўна падпадае пад азначэнне пакушэння на рабаўніцтва, а гэта ўжо вялікі тэрімн зняволення. Але пакуль МУС і СК не паведамілі ці заведзена крымінальная справа і ўвогуле нічога не паведаміла пра дадзеную справу.