65-гадовы навуковец гісторык Яўген Анішчанка на днях памёр ад каранавіруса ў Мінску. Але нарадзіўся ён пад Оршай у вёсцы Бранцава. Тут жа ён скончыў 7 класаў 8-гадовай мясцовай школы (да, тады ў Бранцава яшчэ была маленькая школа), але ў восьмым класе ён вучыўся ўжо ў Мінску ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце імя Ахрэмчыка. Яўген мог стаць мастаком, але захапіўся гісторыяй і стаў спачатку выкладчыкам, а потым і навукоўцам.
Развітанне з навукоўцам будзе ў Мінску сёння 18 траўня, а потым цела прывязуць на малую радзіму - у Бранцава дзе і будзе пахаваны.