Як распавядае прэс-служба МУС, на вялікія вакацыі жыхар масквы прыехаў на малую радзіму, каб наведаць магілы родных. Пабываўшы ў Чашніцкім раёне, ён вяртаўся праз Оршу. Найбольш зручны цягнік быў ноччу, а да ночы трэба было неяк бавіць час. Як бавіць? Канешне, алкаголем!
Трохі паддаўшы, сядзець у гасціныцы стала сумна і мужчына пайшоў гуляць на сваю галаву. На шпацыры мужчына пазнаёміўся з двума аршанцамі з якімі і правёў рэшту часу. А прачнуўся... у міліцыі. Прачнуўся без дакумантаў, квітка і грошай. Што адбылося з моманту прагулкі да моманту абуджэння высвятлялі ўжо міліцыянты.
Як высветлілася, новыя сябры масквіча толькі рабілі выгляд, што вельмі харошыя: нават давезлі да вакзалу. А насамрэч мелі вельмі меркантыльныя і недобрасумленныя намеры. А пад час развітальных абдымашак проста на прывакзальнай плошчы выцягнулі з кішэні ўсё што маглі. Менавіта момант гэтых абдымкаў і патрапіў на вулічныя камеры. Дарэчы дакуманты і квіток вор выкінуў, а грошы паспеў памяняць — 25.000 расейскіх рублёў — і патраціць.