Калегія Міністэрства па гэтым пытанні збіралася 20 траўня. Прынятае рашэнне - у 2022 годзе наш горад стане культурнай сталіцай краіны. Гэта можа азначаць вялікую колькасць мерапрыемстваў і чарговае выдзяленне сродкаў на добраўпарадкаванне.
Акцыя "Культурніцкая сталіца года" праходзіць з 2010 года, калі першай сталіцай стаў Полацк. Каб паглядзець на свае вочы, што азначае такі статус, у гэтым годзе можна з'ездзіць у Барысаў, які будзе культурнай сталіцай у 2021-м.