18:00

+1

4 м/с

1000 гПа

21:00

+0

3 м/с

1001 гПа

00:00

-2

3 м/с

1002 гПа

03:00

-4

2 м/с

1003 гПа

06:00

-3

3 м/с

1003 гПа

Рэгіён, Палітыка

Палітвязні. Георгій Васіленка

22.05.2021 18:50

3196 праглядаў, 0 каментароў

Палітвязні, якія апынуліся ў суседніх з Аршанскім раёнах

Сёння ў Беларусі ўжо больш за 400 асобаў прызнаныя палітвязнямі. Пасля смерці ў Шклоўскай калоніі Вітольда Ашурка, многія запытваюць: як можна падтрымаць людзей, якія з-за палітычных рэпрэсіяў апынуліся за кратамі?

Самы просты спосаб падтрымаць палітвязняў — напісаць ім ліст падтрымкі, ці адправіць сціплую паштоўку з двума-трыма сказамі цёплх словаў. Гэта важна, бо зняволеныя калі і атрымліваюць навіны з волі, то ў пераказе журналістаў. А звычайныя простыя навіны са словаў людзей ім недаступныя — тое на што на волі мы зусім не звяртаем увагі. Праўда, у мінулым і ў гэтым годзе мы бачылі прыклады катаванняў палітвязняў, калі адміністрацыі вязніцаў не перадавалі ім лісты. Тады можна выкарыстаць іншы метад — адправіць грашовы пераказ. Грошы вязням перадаваць абавязаны — іначай атрымліваецца крадзёж з боку адміністрацыі.

мы запускаем шэраг публікацыяў з адрасамі і апісаннем асобаў, якія прызнаныя палітвязнямі і знаходзяцца ў суседніх з Аршанскім раёнах. Не палянуйцеся выказаць ім падтрымку, а мы кожны дзень будзем пісаць пра аднаго з іх.

Георгій Васіленка — прадпрымальнік з Гомеля. 16 жніўня ён быў адным з тых хто на плошчы Леніна ў Гомелі спусціў чырвона-зялёны сцяг і на флагштоку паднялі бел-чырвона-белы. Выявілі тады толькі яго. За гэта Георгій атрымаў два гады «хіміі» па артыкуле «злоснае хуліганства», хаця суд не выявіў асобаў якія пацярпелі ад «хуліганства» Георгія. На волі ў 24-гадовага хлопца застаўся цяжка хворы бацька, якога сын даглядаў.

Сёння Георгій Васіленка адбывае сваё пакаранне ў Шклоўскай хіміі. Адрас для допісаў: выпраўленчая ўстанова адкрытага тыпу № 49, 213010, г. Шклоў, вул. Маладзёжная 2б, Георгію Васіленка.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Палітвязні. Георгій Васіленка

Палітвязні, якія апынуліся ў суседніх з Аршанскім раёнах

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение