03:00

-1

7 м/с

975 гПа

06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

Рэгіён, Палітыка

Палітвязні. Уладзімір Гарох

23.05.2021 07:12

2592 прагляду, 0 каментароў

Працягваем публікаваць інфармацыю пра палітвязняў, якія апынуліся ў суседніх з Аршанскім раёнах

Уладзімір Гарох — рамеснік, які працуе па дрэве, даволі веруючы чалавек і апошнім часам пражываў у хрысціянскім цэнтры ў Наваградку. Яго асудзілі адразу па двух артыкулах.

Першы: падрыхтоўка масавых беспарадкаў. Па версіі следства, ён сустракаўся з жыхарамі Навагрудку і суседніх раёнаў дзе распавядаў, што будзе рыхтаваць акцыі пратэсту. Але больш чым гэтыя словы, следства падцверджання беспарадкаў знайсці не змагло. Сам жа Уладзімір тлумачыў жорсткія выказванні тым, што правакаўва суразмоўцаў, каб зразумець іх псіхалагічны стан. Тым не меньш, напэўна для ўласнага апраўдання, следства заявіла, што толькі дзякуючы сілавікам масавыя беспарадкі былі прадухіленыя. Хаця — зноў жа па версіі следства — беспарадкі планаваліся на 10 жніўня, а затрыманы Гарох быў 18 жніўня. За 8 дзён ні спілаваных дрэваў, ні спаленых адміністратыўных будынкаў, ні кактэляў Молатава так ніхто і не пабачыў.

Другі прысуд — абраза прэзідэнта. Гэты артыкул правабаронцы перашапачаткова прызнаюць палітычным, бо прэзідэнт — усяго толькі грамадзянін на пасадзе і да яго пасады не можа быць асобных крымінальных трактовак. Тым не меньш, гэты пункт абвінавачання Уладзімір не адмаўляў, тлумачыў толькі, што гэта было не мэтанакіравана, а на эмоцыях. Справа ў тым, што двое дзяцей Уладзіміра працуюць медычнымі работнікамі — фельдшэрамі. Пад час мінскіх акцыяў пратэсту, яны як медыкі дапамагалі пацярпелым ад дзеянняў сілавых структураў пад час акцыяў пратэсту ў Мінску ў першыя дні пасля выбараў. За гэта сын Уладзіміра Уладзімір Гарох-малодшы быў затрыманы, а пасля затрымання моцна збіты — патрапіў пад катаванні. Менавіта з-за гэтага Уладзімір-старэйшы і сарваўся на абразлівыя каментары ў бок Лукашэнкі.

За абодва артыкулы Уладзімір Гарох атрымаў 7 год у калоніі ўзмоцненага рэжыму і зараз адбывае тэрмін у папраўчай калоніі № 17 у Шклове.

Адрас для падтрымкі: Папраўчая калонія № 17 213004 г. Шклоў, вул. 1-ая Заводская, д. 8 Гароху Уладзіміру

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Палітвязні. Уладзімір Гарох

Працягваем публікаваць інфармацыю пра палітвязняў, якія апынуліся ў суседніх з Аршанскім раёнах

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение