За панядзелак у нашым рэгіёне адбылося прнамсі тры пажары пра якія паведамляе прэс-служба МНС.
Першы з іх адбыўся ў нядзелю каля двух гадзін дня ў пасёлку Трудавы (фактычна частка Смалянаў). Тут загарэўся прыватны дом. Пажар быў моцны і дом практычна знішчаны вагнём.
Другі пажар адбыўся ў вёсцы Расасна Дубровенскага раёну каля 23 гадзін нядзельнага вечара. Дом таксама практычна знішчаны вагнём.
Трэці пажар адбыўся ноччу з нядзелі на панядзелак у вёсцы Сялекта каля Высокага. У дадзеным выпадку не абыйшлося без трагедыі. На гэтым пажары загінуў мужчына. Падрабязнасці гэтага пажару і фотарэпартаж з месца падзеяў глядзіце на нашым сайце.