Паведамленне пра пажар у гэтай маленькай вёсцы каля Высокага прагучала а
Машына ДАІ спынілася і патрульныя зайшлі ўнутар. Яны не толькі патушылі пажар, які быў не вялікі, але і знайшлі адзінага жыхара дома — мужчыну 1964 года нараджэння. Ён быў без прытомнасці. Дарожныя інспектары вынеслі яго на вуліцу, але было ўжо поздна. Прыехаўшыя межыкі канстатавалі смерць мужчыны, відавочна ад атручвання дымам. Бо хоць пажар і не быў моцным, дыму ў доме набралося шмат.
Мужчына жыў у доме адзін, а дом належыў яго сястры. Бачна, што ён жыў даволі сціпла — у доме нават няма элементарна неабходнай мэблі. Затое ў фотаздымках прадстаўленых МНС падкрэсленыя бутэлкі ад алкагольных напояў, якія знайшлі ў памяшканні.
Папярэдняя версія прычыны пажару — неасцярожнасць пры паленні мужчыны.