Гэты выбух быў другім этапам знішчэння таго ж самага корпуса, які сапёры падрывалі мінулы раз. Справа ў тым, што побач з корпусам праходзяць камунікацыі і ўзарваць усё адным залпам было не магчыма. Таму жыхары Чаромушак маглі пачуць яшчэ адзін моцны выбух у сваім раёне. А ратавальнікі знялі гэтую аперацыю вельмі эфектна з дапамогай дрона.
Варта дадаць, што гэта яшчэ не канец. Напрыканцы месяца нас чакае трэці этап знішчэння пабудовы, а значыць і яшчэ адзін выбух.