Нагадаем, што некалькі дзён таму ў Шклоўскай калоніі памёр палітвязень з Бярозаўкі (Лідскі раён) Вітольд Ашурак. Афіцыйная версія здарэння ад адміністрацыі калоніі - у Вітольда спынілася сэрца, хаця для гэтага таксама патрабуюцца прычыны. Цела памерлага родзічам аддалі не адразу, казалі, што праводзіцца экспертыза. Пры гэтым жонка асуджанага казала, што праблемаў з сэрцам у Вітольда не было.
Нарэшце калі цела выдалі родзічам, яны былі здзіўленыя, што ў Вітольда перабінтаваная галава. Яна практычна была схаваная за бінтамі - наружу выглядаў толькі рот. Гэта выглядала падазрона: калі спынілася сжрца, то навошта перабінтоўваць галаву? Зноў жа ў калоніі гэта патлумачылі тым, што ўранілі цела калі даставалі яго з лядоўні.
Тым не меньш, родныя вырашылі не праводзіць дадатковага ўскрыцця, бо па-першае не давяраюць дзяржаўным экспертам, па-другое і без таго пахаванне зацягнулі.
У выніку пахаванне адбудзецца 26 мая. З 9 да 13 гадзін адбудзецца афіцыйнае развітанне, а потым а 14-00 адбудзецца імша ў касёле Спаслання Святога Духа ў Барозаўцы.