21:00

-1

6 м/с

968 гПа

00:00

-1

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

980 гПа

Рэгіён, Палітыка

Відэа, якое выклікае пытанні

26.05.2021 11:57

3950 праглядаў, 0 каментароў

Следчы камітэт апублікаваў відэа як Вітольд Ашурак атрымаў траўмы галавы. Пытанняў стала яшчэ больш

Пасля таго як родзічы памерлага ў Шклоўскай калоніі Вітольда Ашурка атрымалі яго цела, у іх з’явілася падазрэнне, што палітвязня маглі забіць. Яго галава была перабінтавана, хаця прычынай смерці адміністрацыя калоніі назвала спыненне сэрца. Следчы камітэт яшчэ да выдачы цела распачаў праверку па факце смерці Вітольда, а цяпер апублікаваў відэа якое мусіць паказаць, што траўму галавы Вітольд атрымаў не ў выніку гвалту. Праўда ад гэтага відэа пытанняў стала яшчэ больш.

Адзінае пытанне на якое дакладна адказвае відэа Следчага камітэту: чаму два тыдні ад вязня не было лістоў. Аказваецца, ён знаходзіўся ў штрафным ізалятары. Следчыя паведамляюць, што Вітольд зрабіў 12 парушэнняў рэжыму (імі ў калоніі могуць лічыцца нават не зашпіленыя гузікі) і таму быў пакараны, а ў штрафіным ізалятары лісты не дазваляюцца.

У астатнім ёсць пытанні. Па-першае, большасць відэа змантавана так, што асуджаны знаходзіцца спіной да камеры, або яго твар часткова прыкрыты медычным работнікам у форме. Толькі ў самым канцы асуджаны ляжыць тварам да камеры, але запіс «ідзе пікселямі» і быць на сто працэнтаў упэўненым, што гэта менавіта Вітольд не атрымліваецца.

Але дапусцім, што гэта сапраўды Вітольд. На відэа бачна, што ён у вельмі кепскім стане і кепска трымаецца на нагах. Вязень падыходзіць да прыбіральні і падае галавой уніз. Другі кадр паказвае ўжо кроплі крыві на падлозе, якія відавочна ішлі з разбітай галавы. Вітольду аказваюць дапамогу. Наступны кадр паказвае як Вітольд зноў ледзь стаіць на нагах і зноў падае галавой уніз на гэты раз пад лаву. Пасля гэтага яму зноў аказваюць дапамогу, але па версіі Следчага камітэту, пасля гэтага ён на стан здароўя не скардзіўся і ад шпіталізацыі адмовіўся. У сувязі з гэтым узнікае пытанне: чаму Вітольд у такім стане, што не можа трымацца на нагах і такі стан у яго адносна працяглы час? І чаму ён яўна ў кепскім стане адмовіўся ад шпіталізацыі? Пры тым, што жонка Ашурка казала, што скрагаў на здароўе ў яе мужа раней не было.

Што адбывалася паміж гэтымі падзеннямі? Колькі часу прайшло паміж першым падзеннем і другім?

Калі Вітольд падаў сам, то адкуль тады версія якую ў калоніі распавялі брату памерлага, што яго мёртвае цела ўранілі калі даставалі з лядоўні. І чаму на відэа яму перабінтоўваюць толькі верхнюю частку галавы, а родным аддалі цела з перабінтаванай амаль цалкам галавой — бачны быў толькі рот.

Ці атрымаем мы бліжэйшым часам адказы на гэтыя пытанні? Наўрад ці. Тым больш, што родзічы адмовіліся ад ускрыцця цела, бо і без таго зацягнулася пахаванне.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Відэа, якое выклікае пытанні

Следчы камітэт апублікаваў відэа як Вітольд Ашурак атрымаў траўмы галавы. Пытанняў стала яшчэ больш

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение