Бывае такі збег абставінаў, што ў адзін дзень адбываюцца некалькі падобных здарэнняў. Сёння такі дзень — у аварыю патрапіў пасажырскі рэйсавы транспарт.
Так, у цэнтры горада ў аварыю патрапіў аўтобус-гармошка. Аварыя адбылася на тым самым скрыжаванні каля рынку, якое адрозніваецца вельмі складанымі светлафорамі.
Другая аварыя адбылася на скрыжаванні Гомельскай і Магілёўскай вуліцаў. Тут каля крамы «Марцін» у аварыю патрапіла вялікая маршрутка
Ва ўсіх выпадках машыны не моцна пацярпелі, пацярпелых сярод людзей таксама відавочна няма.