Музей Заслонава знік ужо некалькі год таму. Моцны ўраган знес яго дах і аднавіць сам будынак было вельмі затратна. Бо музей знаходзіўся ў дарэвалюцыйным доме і будаваўся для мясцовага праваслаўнага святара. Аднаўляць будынак не сталі, вырашылі пабудаваць новы, нават, стварылі асобны дабрачынны рахунак на будаўніцтва.
Нарэшце ў канцы траўня будаўнічыя работы распачаліся. Пакуль што будаўніцтва на ўзроўні падрыхтоўкі пляцоўкі, але калі верыць «пашпарту аб’екта», то ўжо ў верасні мы будзем мець новы двухпавярховы музей.