Рэдкая з’ява: качкі спынілі рух транспарту. Гэта адбылося проста ў дзень на мосце каля гарадзішча, які ў народзе называюць «Шыпучым». Качка-мама пераводзіла стайку сваіх дзяцей праз мост. Кіроўцы спыніліся і не працягвалі рух пакуль птушкі не аказаліся ў бяспецы.
Вядома што тут — на ўпадзенні Аршыцы ў Днепр — жыве шмат птушак, але звычайна яны не падымаюцца на дарогу і не адыходзяць далёка ад ракі.