Фестываль "Вытокі" распачнецца ў нашым горадзе ўжо заўтра - 3 чэрвеня. Ён пазіцыянуецца як спартова-культурны і ў праграме сумешчаныя мерапрыемствы культурніцкага накірунку, спартовага і - куды ж без гэтага - камерцыйнага. Праўда, значная частка мерапрыемстваў - гэта мерапрыемствы для спецыялістаў: лекцыя-прэзентацыя "Сучаснае беларсукае выяўленчае мастацтва", Круглы стол "Орша: традыцыі і сучаснасць", Семінар "Распрацоўка і прасоўванне рэгіянальных і нацыянальных брэндаў".
Але ж будуць і тыя мерапрыемствы, якія могуць быць цікавыя і шырокай публіцы: канцэрт арганнай музыкі, выстава "Кола часу" і выстава дзіцячага малюнка, Экскурсійныя праграмы, Літаратурна-музычны салон.
Найбольш публічны дзень фестывалю будзе 5 чэрвеня ў суботу на базе Лядовага палацу: Алімпійскі квэст, фуд-корт, выстава-продаж, зона сямейнага адпачынку, конкурс вакалістаў, дыскатэка і г.д. Пачаатак суботняй праграмы а 13-00.