Пра гэта паведамляе ДАІ на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «УКантакце». Здарэнне адбылося ў апошні дзень вясны — 31 траўня. Легкавая Шкода адной са службаў таксі каля 18 гадзін ехала па двары дома № 52 на вуліцы Шаўчэнка. За стырном знаходзіўся кіроўца 1983 года нараджэння.
Пакуль ДАІ толькі ў ашульных рысах апісвае сітуацыю, не робячы высновы пра вінаватасць кіроўцы (хаця звычайна ў такіх сітуацыях кіроўца аказваецца вінаватым) і просіць сведкаў здарэння адгукнуцца па тэлефонах