25-гадовы Уладзіслаў Гуліс не тыповы палітвязень. У яго вельмі простая работа - аўтамыйшчык ды яшчэ і ранейшая судзімасць. Менавіта таму ў адрозненні ад іншых людзей якія праходзілі па той жа справе, ён атрымаў рэальны тэрмін у калоніі, а не "хімію".
А справа тычылася надпісу "Не забудзем". 9 верасня Уладзіслаў быў затрыманы за нанясенне гэтых словаў побач са стыхійным мемарыялам які ўзнік на месцы забойства сілавікамі Аляксандра Тарайкоўскага. Надпіс быў зроблены на асфальце, а суд палічыў гэта пашкоджаннем маёмасці здзейсненным грамадска небяспечным спосабам і пацягнуўшае прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры.
Падтрымаць палітвязня можна даслаўшы яму паштоўку, ліст або грашовы перавод на адрас: ПК №9. 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16.